Афіцэр сіл спецаперацый загінуў падчас выканання скачка з парашутам

11 июля 2018

Усё адбылося падчас планавых заняткаў у Віцебскай вобласці. Ваеннае ведамства і камандаванне сіл спецаперацый выяўляюць спачуванні родным і блізкім загінуўшага і акажуць усю неабходную падтрымку і дапамогу. Вядома, што інцыдэнту папярэднічала рэзкае змяненне ветру. Трагедыю пракаменціравалі ў Мінабароны Беларусі.

Сяргей Андрэеў, намеснік камандуючага сіламі спецаперацый УС Беларусі:

"Падчас правядзення планавых скачкоў з парашутам пры рэзкім змяненні кірунку ветру ў прыземным слаі ў маёра Салавейкі Яўгена Васілевіча адбылося гашэнне купала парашута. У выніку афіцэр сіл спецыяльных аперацый атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём".

Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў таго, што здарылася, на месцы працуе камісія Мінабароны.