Аднаго з начальнікаў аддзела прадпрыемства "Мінскэнерга" абвінавачваюць у атрыманні хабараў

6 декабря 2017

Суд Ленінскага раёна сталіцы разглядае крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з начальнікаў аддзела прадпрыемства "Мінскэнерга". Яго абвінавачваюць у атрыманні хабараў у буйным памеры. Паводле звестак следства, мужчына на працягу двух гадоў атрымліваў узнагароды ад сваёй знаёмай, якую інфармаваў аб правядзенні тэндараў для прадпрыемства і аб цэнавых прапановах іншых удзельнікаў. Гэта і забяспечвала перамогу ў тэндары пэўнай кампаніі. Кіраўніка аддзела "Мінскэнерга" затрымалі ў маі ў момант атрымання хабару памерам 500 долараў. Яму пагражае да 10-ці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.