Адна з магчымых прычын надзвычайнай сітуацыі у Барысаве - выбух газу

5 декабря 2018

Напярэдадні па вуліцы Адамовіча узарваўся дом. У гэты момант у будынку знаходзіўся гаспадар. Мужчына з сур'ёзнымі траўмамі шпіталізаваны. Узгаранне аператыўна патушылі. Аднак для пражывання зараз гэты будынак непрыгодны. Дакладныя прычыны будуць устаноўлены пазней. На месцы працуе Следчы камітэт.