Адна з вуліц Барысава пасля кожнага дажджу затапляецца

30 Жніўня 2018

У самым нізкім месцы няма ліўневай каналізацыі. Вырашэння гэтай праблемы мясцовыя жыхары чакаюць не адзін год. А пакуль кожны дзень пераадольваюць сапраўдную паласу перашкод. Аляксандра Кавеліч больш падрабязна.

Кожная прагулка для маладой мамы з Барысава ператвараецца ў паласу перашкод. Інакш да дома проста не прайсці. Велізарныя лужы, размыты асфальт - з-за адсутнасці ліўнёвак вада ў нізіне часам стаіць тыднямі.

Сапраўднае возера на гэтай вуліцы разліваецца літаральна пасля кожнага дажджу. Пераадолець такі брод без спецыяльнага абутку не атрымаецца. Вада месцамі па шчыкалатку. І гэта праз суткі пасля ліўня.

У такое надвор'е жыхары жартаўліва клічуць парыбачыць на мясцовым "моры" і нават ловяць хвалю на сапсёрфе.

Зусім не гарадскі пейзаж тут назіраюць ўжо больш за 10 гадоў.

Асушыць "азёры" не атрымалася з-за інжынерных сетак.

Павел Шаўчэнка, кіраўнік цэха УП "Жыллё" г. Барысава: "На адлегласці 45 метраў ёсць дожджапрыёмнік стаянкі. Мы спрабавалі правесці лінію ліўневай каналізацыі. Але ў сувязі з тым, што тут праходзяць два трубаправоды (адзін высокага ціску газу, другі нізкага), гаргаз не даў дабро. Была спроба адводу вады на зялёную зону. Але гэта таксама не вырашэнне пытання. Там ходзяць пешаходы".

І ўсё ж воднае пытанне, нарэшце, знойдзе вырашэнне. Побач з праблемнай развязкай развіваецца новы мікрараён. Ён патрабуе і лепшай дарожнай інфраструктуры. Праект па маштабнай рэканструкцыі вуліцы Ватуціна і найбліжэйшых праездаў ужо падрыхтаваны.

На месцы падтапленняў ўсталююць ліўневы калектар. Правесці гэтыя работы плануюць у наступным годзе.