Чарговую лабараторыю па вырошчванні канапель выявіў наркакантроль у Полацку

22 апреля 2015

37-гадовы мясцовы жыхар ва ўласнай кватэры адвёў асобны кут плантацыі раслін. Побач з канабісам туліліся яго сужыцелька і 4-гадовае дзіця. Амаль 60 кустоў у будучыні можна было ператварыць не ў адзін кілаграм марыхуаны. Насенне для вырошчвання затрыманы купіў у Расіі, калі быў на заробках, а ўжо пасля набыў усё неабходнае абсталяванне.

Аператыўнікі ўстанаўліваюць каналы збыту марыхуаны. Магчыма, у затрыманага былі саўдзельнікі. Пакуль жа крымінальная справа ўзбуджана па частцы 1-й наркатычнага артыкула Крымінальнага кодэкса.