Абласная ДАІ зафіксавала сто аварый за суткі

5 января 2017

Адразу два сур'ёзныя ДТЗ адбыліся ў Барысаве. Вадзіцель Skoda  няправільна выбраў хуткасць і не ўтрымаў сваю машыну на дарозе. Легкавушку вынесла на сустрэчную паласу, дзе ў яе ўрэзаўся іншы аўтамабіль. У аварыі пацярпела жанчына-пасажыр Skoda. З траўмамі яна шпіталізавана.

Яшчэ адна аварыя адбылася на аб'язной дарозе Барысава. Вадзіцель Mazda  страціў кіраванне і яго аўто вынесла пад колы сустрэчнай машыны. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

А недалёка ад Самахвалавіч на заснежанай дарозе маршрутны мікрааўтобус падчас павароту з'ехаў ў кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У салоне знаходзіліся пасажыры. Чатыры з іх атрымалі розныя траўмы.

А пад Мінскам сутыкнуліся адразу тры мікрааўтобусы. 30-гадовы вадзіцель страціў кіраванне,  машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе аўтамабіль атрымаў удар у бок ад іншага мікрааўтобуса. У адной з машын адкаціўся прычэп і перакрыў дарогу яшчэ аднаму аўтамабілю. Сутыкнення пазбегнуць таксама не ўдалося. Ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў.