Рэчыва ўнеслі ў спіс забароненых літаральна толькі ў лістападзе, але гандляры дурнап'янам тут жа ўнеслі яго ў свой асартымент. Небяспечным рэчывам гандляваў 25-гадовы беларус. Ён арганізаваў буйны канал пастаўкі наркотыкаў у нашу краіну. У яго кватэры супрацоўнікі міліцыі знайшлі амаль 300 грамаў гашышу, 80 грамаў амфетаміну, а таксама некалькі відаў псіхатропаў. У тым ліку і новае рэчыва. Дарэчы, раней у зводкі міліцыі малады чалавек не трапляў.
Яшчэ аднаго гандляра псіхатропамі затрымалі ў сталіцы. Больш як 2 кілаграмы небяспечнага рэчыва малады чалавек захоўваў дома. 20-гадовы хлопец з'яўляецца выхадцам з Калмыкіі, але жыў юнак у Беларусі з бацькамі. І быў нават афіцыйна працаўладкаваны ў адным з мінскіх начных клубаў. Паралельна займаўся продажам наркотыкаў праз Інтэрнэт. З кліентамі гандляр асабіста не сустракаўся, пакупнік атрымліваў тавар праз так званыя закладкі. Тым не менш, нават такія меры канспірацыі не дапамаглі доўга заставацца незаўважаным. Зараз у дачыненні юнака ўзбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.













