Новы паварот у справе аб дзёрзкім рабаванні ў сталіцы

11 марта 2015
Размова ідзе аб выпадку, калі ў пад'ездзе двое ў масках збілі грамадзяніна Расіі і адабралі ў мужчыны амаль 50 тысяч долараў. За гэтыя грошы пацярпелы нібы павінен быў купіць у аферыстаў кватэру. Затрымалі падазроных амаль адразу. Яны даюць паказанні. У прыватнасці, саўдзельнікі расказалі, што планавалі злачынства загадзя. Знялі на 4 дні падстаўныя апартаменты, а ў пад'ездзе, дзе адбылося нападзенне, зафарбавалі аб'ектывы камер. І вось зараз стала вядома, што з заявай на арганізатара схемы звярнуліся яшчэ два чалавекі. Іх ашуканец таксама пакінуў без грошай.

Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска: "27-гадовы мінчанін неаднаразова быў судзімы за махлярства. У РУУС звярнуліся яшчэ два чалавекі. Выступаючы ў ролі пасрэдніка, ён абяцаў купіць аўтамабіль. Далей схема была простая. Ён альбо наогул не вяртаў грошы, альбо вяртаў частку. У адносінах да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле".

Не выключана, што ахвяр аферыста можа аказацца яшчэ больш. Калі Вы пацярпелі ад дзеяння гэтага чалавека, фота, якога зараз бачыце на экране, патэлефануйце ў міліцыю /017/ 230-34-34 або 102.