Новыя падрабязнасці буйной афёры на БелАЗе

9 ноября 2016

Новыя падрабязнасці - у гучнай крымінальнай справе, у якой замяшаныя супрацоўнікі БелАЗа. Аб буйным крадзяжы аўтазапчастак з завода стала вядома яшчэ ў лютым. Нагадаем, 5 працаўнікоў прамысловага гіганта арганізавалі злачынную групу і вывозілі з тэрыторыі завода запчасткі, вузлы і агрэгаты да аўтамабільнай і кар'ернай тэхнікі. Як паведамілі ў пракуратуры, усяго ў злачынную схему было залучана 9 чалавек і ў кожнага была свая дакладная задача. Канчатковы ўрон, прычынены БелАЗу, склаў 148 тысяч рублёў. Прычым палову гэтай сумы зламыснікі ўжо пакрылі.

Ларыса Пархімовіч, старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці:

"У перыяд здзяйснення сваёй злачыннай дзейнасці яны прадпрымалі меры да адключэння камер відэаназірання на тэрыторыі завода. Для зносін паміж сабой выкарыстоўвалі мабільныя тэлефоны са зменнымі сімкарткамі і радыёстанцыі. Пасля выкрадзеная маёмасць складавалася на арандаваныя грузавыя аўтамабілі і везлася з тэрыторыі завода".

На гэты момант працаўнікі пракуратуры Мінскай вобласці адправілі крымінальную справу ў суд Жодзіна. Падазроным пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.