Новыя падрабязнасці аферы з калійнымі ўгнаеннямі

18 мая 2018

Новыя падрабязнасці аферы з калійнымі ўгнаеннямі на суму больш за тры з паловай мільёны рублёў агучылі Следчы камітэт і МУС. Галоўны падазроны - 46-гадовы выхадзец Оршы. Усталявана, што ён з шасцю змоўшчыкамі са студзеня 2010 года па красавік 2012 пазапраўна перавёз у Польшчу больш за 12 з паловай тон мінеральных калійных угнаенняў вытворчасці Беларуськалій.

Паведамляецца, што тавар перавозіўся па падробленых дакументах. У дачыненні семярых членаў арганізаванай групы ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Кантрабанда".

Абвінавачанне прад'яўлена, і яны заключаны пад варту. Следчыя высвятляюць і іншыя факты злачыннай дзейнасці затрыманых.