Пешаходная зона на Рэвалюцыйнай у Мінску апынулася пад вадой

13 июля 2018

Гэтыя кадры зараз, бадай, адны з самых папулярных у сацыяльных сетках. З-за моцных дажджоў, якія не спыняюцца ўвесь дзень, некаторыя вуліцы Мінска больш нагадваюць венецыянскія каналы. Так, пад вадой апынулася новая пешаходная зона на Рэвалюцыйнай. Зараз там працуе МНС.

Затапіла і ўчастак праспекта Пераможцаў. На скрыжаванні з кальцавой абцяжараны рух транспарту. Машыны напалову ў вадзе.