Ноччу ў сталіцы гарэлі памяшканні Мінскага домабудаўнічага камбіната

28 августа 2017

Пашкоджаны будынак, у якім размяшчаўся цэх па вытворчасці цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

Як паведамілі супрацоўнікі МНС, у месцы пажару здарылася ўзгаранне пенапласту. Абышлося без пацярпелых, прычына пажару зараз высвятляецца.

Два чалавекі пацярпелі пры пажары ў Стаўбцоўскім раёне з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішча.

У бальніцу з апёкамі 30% цела дастаўлены 49-гадовая жанчына і яе 28-гадовы сын. Малады мужчына распальваў мангал з выкарыстаннем гаручай вадкасці. У выніку адбылося ўзгаранне пароў, і полымя перакінулася на адзенне.

У Чэрвеньскім раёне высвятляюцца прычыны ўзгарання сельскагаспадарчай тэхнікі. У полі паблізу вёскі Адынь загарэўся грузавы аўтамабіль МАЗ. Да прыбыцця ратавальнікаў полымя цалкам ахапіла кабіну цяжкагруза. Пажар быў аператыўна ліквідаваны. Пацярпелых няма. Адна з версій - кароткае замыканне электраправодкі.