Уначы ў Шаркаўшчынскім раёне гарэла сенасховішча

12 июня 2019

Агонь знішчыў 60 тон сена, пашкодзіў дах і сцены будынка, загінула 9 цялят. Сельскагаспадарчая пабудова належыць прадпрыемству "Ельня-Агра". У момант пажару на тэрыторыі знаходзіўся вартаўнік, які не пацярпеў. Да прыбыцця МНС працаўнікі прадпрыемства паспелі вывесці з будынка больш за 30 цялят. Па факце НЗ праводзіцца праверка. Разглядаюцца дзве версіі - падпал або неасцярожнае абыходжанне  з агнём. Дарэчы, сёлета спецыялісты пажарнага нагляду ўжо знаходзілі парушэнні правіл пажарнай бяспекі ў гаспадарцы. Шэраг службовых асоб  быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.