Ноччу ў Барысаве адбылася аварыя

23 августа 2016

27-гадовы матацыкліст на пешаходным пераходзе збіў 35-гадовую жанчыну. Выратаваць байкера і пешахода медыкам не ўдалося. У выніку сур'ёзных траўм абое загінулі. Яшчэ адна сур'ёзная аварыя адбылася ў Слуцкім раёне. На трасе Мінск - Мікашэвічы сутыкнуліся дзве легкавушкі. Аўтамабілем «Форд-Мандэа» кіраваў 37-гадовы мужчына, які не мае вадзіцельскага пасведчання. Ён рухаўся ў напрамку Слуцка, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з БМВ. У выніку пацярпелі абодва вадзіцелі і пасажыр аўтамабіля «форд». Усе трое шпіталізаваны. У дачыненні да бяспраўніка ўзбуджана крымінальная справа.