Ноччу на пажары загінуў жыхар вёскі Палессе

24 апреля 2018

Сёння ноччу на пажары загінуў жыхар вёскі Палессе, што ў Мядзельскім раёне. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, драўляны дом гарэў адкрытым полымем. У адным з пакояў знайшлі гаспадара. Агонь знішчыў дах, усю маёмасць і значна пашкодзіў сцены будынка. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта.