Начны пажар у сталіцы. Загінулі 2 чалавекі

7 декабря 2018

Адкрытым полымем гарэла кватэра на верхнім паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Пермскай. У агні загінулі 2 чалавекі - гаспадар кватэры і яшчэ адзін мужчына. Яны знойдзены без прыкмет жыцця з апёкамі. З-за моцнага задымлення ратавальнікі эвакуіравалі жыхароў суседніх кватэр. 

Аляксандр Пляшкевіч, начальнік Маскоўскага раённага аддзела г. Мінска па надзвычайных сітуацыях: "У кватэры на пятым паверсе былі два грамадзяніны ў непрытомным стане, ратавальнікі іх эвакуіравалі. У выніку супрацоўнікі хуткай дапамогі пасля правядзення рэанімацыйных дзеянняў канстатавалі смерць. Верагоднай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні адным з загінуўшых".

А замыканне электраправодкі, паводле папярэдняй версіі, магло стаць прычынай узгарання ў інтэрнаце медыцынскага універсітэта па праспекце Дзяржынскага. Загарэўся адзін з пакояў. Ратавальнікі эвакуіравалі студэнтаў - усяго 250 чалавек. Сур'ёзных пашкоджанняў ніхто не атрымаў.