Начная аварыя ў Мінску

15 января 2019

На скрыжаванні праспектаў Любімава і Дзяржынскага не справіўся з кіраваннем вадзіцель БМВ.

А ў Барысаўскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус, ён ехаў з Масквы ў Мінск. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, транспартны сродак аказаўся на сустрэчнай паласе і з'ехаў у кювет. З пераломам пляча шпіталяваны адзін пасажыр - 25-гадовы жыхар Мінска. Усяго ў аўтобусе знаходзілася больш як 30 чалавек.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: у зімовых дарожных умовах асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на выбар хуткасці руху і пазбягаць непатрэбных манеўраў.