Неверагодныя прыгоды нарвежцаў у Беларусі

6 сентября 2017

Бадай, так можна назваць ваяж па Дняпры трох іншаземцаў, прычым нашых калег, журналістаў нацыянальнага тэлеканала Осла і іх перакладчыка. Нагадаем, іх яхта села на мель напярэдадні ў Дубровенскім раёне. Выслабаніць судна ўдалося беларускім ратавальнікам, для дапамогі задзейнічалі і вадалазаў МНС. Вызваленне прайшло паспяхова, і скандынаўскія мараплаўцы прадоўжылі свой шлях. Героямі дакументальнага фільма нарвежскага тэлебачання стала і здымачная група Агенцтва тэленавін. Самыя яркія фрагменты ў Марыны Раманоўскай.

Маламернае судна недалёка ад берага Дняпра. Экіпаж вітае тых, хто сабраўся ля яхты, на нарвежскай мове. Увесь гэты час іншаземцы не выпускаюць з рук відэакамеры. Ужо потым становіцца зразумела: на борце здымачная група аднаго з тэлеканалаў каралеўства. А Днепр - частка вялікага воднага маршруту, які журналісты пераадольваюць для здымак фільма.

Падкарэкціраваць сцэнарый, жартуюць журналісты, прыйшлося напярэдадні вечарам. Капітан не ўлічыў моцнага цячэння. Дзесяціметровае судна, вага якога каля 6 тон, апынулася на мелі. Дайсці да вялікай вады самастойна ў экіпажа не выйшла.

На мель судна села недалёка ад берага. У сярэднім глыбіня тут каля двух метраў. Так што прайсці бесперашкодна гэта ўчастак, гавораць спецыялісты, наўрад ці наогул магчыма.

На дапамогу экіпажу падаспелі ратавальнікі. Перш чым здымаць яхту з мелі, вадалазы абследуюць дно. І гэта абавязковая ўмова. Толькі так можна вызначыць, наколькі моцна захраснула яхта. І якім менавіта спосабам яе можна ссунуць з месца.

Галоўныя атрыбуты выратавальнай аперацыі - альпінісцкі рыштунак і паветраныя падушкі. Яшчэ некалькі ўпэўненых рухаў - і судна зноў на плаву.

Некалькі кіламетраў па Дняпры нарвежцы прайшлі ў суправаджэнні АСВОДа. Падчас шляху, гавораць спецыялісты, яшчэ некалькі небяспечных участкаў, якія таксама складана пераадолець. Творчая экспедыцыя здымачнай групы падоўжыцца больш за месяц. Фінішнай кропкай стане Турцыя. Вынік вялікага падарожжа ўбачаць гледачы нарвежскага тэлебачання. Ну, а якія кадры дакладна ўвойдуць у фільм, здымачная група ўжо вызначылася.