Няўдалы манеўр прывёў да аварыі ў Мінску

20 февраля 2020
У Мінску аўтамабіль "пежо" рухаўся з вуліцы Бабруйскай у напрамку Свярдлова, перасёк падвойную лінію дарожнай разметкі і выехаў на паласу сустрэчнага руху. У гэты час там з вуліцы Валадарскага ў напрамку Бабруйскай ехаў "мерседэс". Машыны сутыкнуліся, у аварыі ніхто не пацярпеў. Вадзіцеля "пежо" чакае штраф.