Нецвярозы вадзіцель у сталіцы спрабаваў уцячы з месца аварыі

3 мая 2018

3,4 праміле алкаголю выявілі ў вадзіцеля “пежо”, які сёння раніцай пратараніў “хонду”. Аднак нецвярозага мужчыну гэта не спыніла - ён паспрабаваў схавацца і тут жа пратараніў тралейбус. На шчасце, пасажыраў там не было, транспарт толькі выехаў з дэпо. Абышлося без пацярпелых.