Нецвярозы вадзіцель учыніў трайное ДТЗ у Мінску

5 ноября 2019

Паездка па вячэрнім Мінску скончылася адразу трыма аварыямі. Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту ў сталіцы. Напярэдадні экіпаж ДАІ заўважыў "фальксваген", які прыкметна віляў на праспекце Пушкіна. Ні пробліскавыя маячкі, ні патрабаванне па гучнагаварыцелі вадзіцеля не спынілі. Як расказалі ў міліцыі, падчас руху мужчына неаднаразова выязджаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку, не справіўшыся з кіраваннем, ён сутыкнуўся з "пежо", затым з "аўдзі" і ў фінале з "нісанам", які прапускаў пешаходаў. Вадзіцель затрыманы. У яго крыві выявілі амаль 2 праміле алкаголю. Праводзіцца праверка.

З пачатку года ў Мінску на рахунку нецвярозых вадзіцеляў 14 ДТЗ, падчас якіх 2 чалавекі загінулі і 18 атрымалі траўмы.