Нецвярозы вадзіцель не справіўся з кіраваннем

21 сентября 2015

Начная пагоня ў сталіцы. Нецвярозы вадзіцель Volkswagen Golf праігнараваў сігнал ДАІ аб прыпынку і паспрабаваў уцячы. Ля парку Чалюскінцаў ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Audi, пасля чаго ў слуп. Акрамя вадзіцеля, у Volkswagen ехалі тры пасажыры. Аднаго з іх выкінула з салона на праезную частку – зараз ён у рэанімацыі ў цяжкім стане. Яшчэ дваіх з траўмамі ў бальніцу даставілі ратавальнікі. Аказалася, вадзіцель быў вельмі п'яным – у яго выяўлена 2,5 праміле алкаголю.