Нецвярозы бяспраўнік пашкодзіў шэсць аўтамабіляў

27 июля 2017

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці здарэння ў мікрараёне Малінаўка. Нецвярозы бяспраўнік пашкодзіў шэсць аўтамабіляў. ДТЗ здарылася на вуліцы Слабадской. 20-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль. Аднак ліхача гэта не спыніла, і ён сутыкнуўся з яшчэ адной легкавушкай. Ад удару аўто адкінула, і па ланцужку пашкодзіліся яшчэ 4 машыны. Вадзіцеля і пасажырку даставілі ў бальніцу. Вадзіцельскага пасведчання ён дагэтуль быў пазбаўлены за кіраванне ў нецвярозым стане.