Няшчасны выпадак з агнём у Пухавіцкім раёне

1 декабря 2015

З першымі маразамі пагаршаюцца не толькі сітуацыі на дарогах. Актыўнае выкарыстанне пячэй і ацяпляльных прыбораў прыводзіць і да павелічэння колькасці пажараў. Так, няшчасны выпадак з агнём адбыўся сёння ўначы ў жылым доме ў Пухавіцкім раёне. Патушыць полымя змаглі суседзі яшчэ да прыбыцця разлікаў МНС, аднак у пажары загінуў гаспадар дома - 52-гадовы мужчына. Верагодная прычына ўзгарання - парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога абсталявання. 

Усяго за мінулыя суткі ў вобласці адбылося тры пажары. Узгаранні былі ліквідаваныя ў Капыльскім і Барысаўскім раёнах. Супрацоўнікі МНС папярэджваюць пра неабходнасць акуратнага абыходжання з абагравальным абсталяваннем і электрапрыборамі.