Непагадзь справакавала ДТЗ на дарогах краіны

11 февраля 2020
У Беларусі непагадзь дадала аварыйнасці на дарогах. Адна з прычын апошніх здарэнняў - слізкае пакрыццё. З-за яго ў Мінску самазвал перакуліўся на бок. Сёння раніцай у пасёлку Сосны  вадзіцель грузавіка з прычэпам няправільна выбраў хуткасць і на закругленні дарогі не справіўся  з кіраваннем і перакуліўся. Медыкі павезлі мужчыну ў бальніцу. 


У Мінску грузавік падчас пад’ёму на МКАД страціў груз

Яшчэ адна грузавая машына падчас пад’ёму з Лагойскага тракта  на МКАД згубіла груз. Мяркуючы  па знешніх даных,  гэта штосьці падобнае на турбіну. У выніку адна паласа дарогі была перакрытая. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Рух транспарту не спыняўся, але ўсё ж затор  утварыўся. Каб прыняць  канструкцыю з дарогі, спатрэбіцца спецтэхніка. 


Нецвярозы вадзіцель пратараніў слуп на МКАД

Напярэдадні нецвярозы вадзіцель Маzda, рухаючыся па МКАД, не справіўся з кіраваннем і збіў ліхтар. Шафёр не пацярпеў. У прычынах ДТЗ разбіраюцца, але мабыць, асноўная прычына  - гэта 2,2 праміле алкаголю.