Незвычайнае затрыманне на Гомельскай мытні

30 января 2015

6 тыгровых пітонаў і 6 малочных змей спрабавала правезці без дакументаў правадніца цягніка Кіеў - Санкт-Пецярбург. Жанчына схавала рэптылій, у міжстолевай прасторы аднаго з купэ. Яна жадала схаваць змей ад кантролю і потым прадаць іх у Гомелі, Магілёве і Піцеры. Жывы тавар канфіскаваны. Кошт рэптылій ацанілі ў 73 мільёны рублёў.