Незвычайная аварыя ў сталіцы

6 декабря 2017

На Партызанскім праспекце кола ад грузавіка адляцела ў жанчыну, якая стаяла на прыпынку. ДТЗ адбылося сёння а палове на дзясятую раніцы ў Заводскім раёне горада. Паводле інфармацыі ДАІ, жанчына шпіталізаваная з папярэднім дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”. Таксама паведамляецца, што вадзіцель перад паездкай не праверыў тэхнічны стан аўто: з-за дрэннага мацавання левае задняе кола адарвалася, пакацілася па інерцыі на прыпынак грамадскага транспарту і збіла чалавека.