Недалёка ад Барысава легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з фурай

13 января 2020
ДАІ высвятляе прычыны сур’ёзнай аварыі ў Крупскім раёне. Недалёка ад Барысава на трасе М1 легкавы аўтамабіль BMW сутыкнуўся з фурай, якая рухалася ў спадарожным напрамку. Удар быў такой сілы, што кузаў BMW разарвала. Вадзіцель грузавіка  спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, у выніку фура з'ехала з дарогі. Вадзіцеля легкавой заблакіравала ў салоне. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Мужчына ў рэанімацыі. У момант аварыі на трасе былі складаныя дарожныя ўмовы. Вадзіцель не быў прышпілены, на аўтамабілі - летнія шыны.