Наркакантроль закрыў яшчэ адзін канал продажу наркотыкаў у Мінску

21 марта 2019

12 чалавек затрыманы, канфіскавана больш за кілаграм псіхатропаў. Наркакантроль закрыў яшчэ адзін канал продажу наркотыкаў у Мінску. Самымі буйнымі закладчыкамі былі двое хлопцаў. Літаральна за некалькі месяцаў  яны здолелі падняцца ў іерархіі да сярэдняга звяна. Маладыя людзі арандавалі дом недалёка ад Мінска, дзе фасавалі сумесі. Самаму малодшаму з затрыманых закладчыкаў  15, а старэйшаму 27 гадоў. Трое з іх ужо пападаліся на незаконным абароце  наркотыкаў і чакалі суда. Па новых эпізодах  узбуджаны крымінальныя справы. Санкцыі прадугледжваюць  да 15 гадоў пазбаўлення волі. Міліцыя шукае арганізатара канала пастаўкі.