Наркакантроль канфіскаваў у сталіцы новы від псіхатропаў

11 декабря 2015

Рэчыва ўнеслі ў спіс забароненых літаральна ў канцы лістапада. Але гандляры атрутай адразу ж уключылі яго ў свой асартымент. Небяспечным рэчывам гандляваў 25-гадовы беларус. Ён арганізаваў канал пастаўкі наркотыкаў у нашу краіну. У яго кватэры міліцыя знайшла значныя дозы гашышу, амфетаміну, а таксама некалькі відаў псіхатропаў. У тым ліку і 8 таблетак новага рэчыва. Вядома, што раней у зводкі міліцыі малады чалавек не трапляў.

Яшчэ аднаго гандляра псіхатропамі затрымалі у сталiцы. Больш за 2 кілаграмы небяспечнага рэчыва малады чалавек захоўваў дома. 20-гадовы юнак - выхадзец з Калмыкіi, але жыў у Беларусі з бацькамі. І нават быў афіцыйна працаўладкаваны ў адным з начных клубаў Мінска. Паралельна зарабляў і незаконным бізнесам - займаўся продажам наркотыкаў праз Інтэрнэт. У адносінах да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа.