Гамяльчанін, які напаў з нажом на міліцыянераў, затрыманы супрацоўнікамі АМАП

16 мая 2018

Сёння ноччу аператыўнікі адшуквалі 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Ён быў прыгавораны ў 2017 годзе за хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў да трох гадоў абмежавання волі. Сёння ўначы ў тралейбусе хлопец накінуўся з нажом на міліцыянераў.

Зламыснік спрабаваў уцячы, пераплыўшы Сож. Пры затрыманні ён атрымаў агнястрэльнае раненне і зараз таксама ў бальніцы. Яго стан стабільны.