Нападзенне на жанчыну і дзіця ў Гомелі

16 марта 2016

Сёння ў адну з кватэр па вуліцы Дзяржынскага ўварваўся голы мужчына і нанёс нажом раненні дзяўчынцы і яе бабулі. Зараз следчыя разбіраюцца ў прычынах здарэння, прызначаны шэраг экспертыз. З месца падзей - Аляксей Немаў.

Жорсткае нападзенне ў Гомелі. У адну з кватэр дома па вуліцы Дзяржынскага ўварваўся голы мужчына і напаў з нажом на 4-гадовую дзяўчынку і яе бабулю.

Ён нанёс жанчыне больш за 20 удараў нажом і параніў дзіця ў жывот. Суседзі пачулі крыкі і прыбеглі на дапамогу. Ім удалося абясшкодзіць мужчыну і затрымаць яго да прыезду міліцыі. Пацярпелыя дзяўчынка і жанчына знаходзяцца ў абласной бальніцы, іх стан урачы ацэньваюць як цяжкі.

Падазроны ў нападзенні затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па факце замаху на забойства двух чалавек. Праваахоўныя органы дапытваюць суседзяў, прызначаны шэраг экспертыз.

Следчым трэба будзе даведацца, што стала прычынай жорсткага нападзення. Вынікі аналізаў пакажуць, ці быў мужчына у алкагольным або наркатычным ап'яненні.