Прыгавор аб’явілі сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Мужчыну прызналі вінаватым у разбоі і замаху на забойства. Пры гэтым сам падсудны не згодны з пазіцыяй абвінавачання. Лічыць, што ў яго дзеяннях не было намеру нашкодзіць каму-небудзь. Прыгавор суда ў законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.
Напады на таксістаў у Мінску адбыліся летась у лістападзе. У абодвух выпадках кліент садзіўся ў машыну, гаварыў, што ідзе ад сяброў, і прасіў падвезці яго па патрэбным адрасе. Прыехаўшы на месца, пасажыр нападаў на вадзіцеляў ззаду, абхапіўшы адной рукой за шыю, а другой наносіў удары кухонным нажом, пасля чаго спрабаваў забраць грошы. Адзін з таксістаў, нягледзячы на раненні, здолеў аказаць рабаўніку актыўнае супраціўленне і патэлефанаваць у міліцыю. Праз два дні пасля гэтага злачынец быў затрыманы. Ім аказаўся ўраджэнец Ваўкавыска, якога на злачынствы падштурхнулі пазыковыя абавязацельствы.













