Спіртное прадавалі праз Інтэрнэт па цане 200 тысяч за 5 літраў. Аператыўнікі правялі кантрольную закупку. У прадаўца не было дакументаў на тавар, а разлівалі спіртное з каністраў. На тары не было ніякіх этыкетак. Як мяркуецца, каньяк самаробны. Вядома, што прывезлі яго з Расіі. Як прызнаўся прадавец аператыўнікам падатковай інспекцыі, 5 літраў алкаголю яму каштавалі ўсяго 18 тысяч рублёў.
Зараз эксперты правяраюць канфіскаваны каньяк. Агульны кошт тавару - 20 мільёнаў рублёў.













