Напярэдадні ў сталіцы чатырохгадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўто

14 января 2019

Аварыя адбылася ў двары жылога дома ў мікрараёне Грушаўка. У момант наезда маці на хвіліну страціла ўвагу, а вадзіцель не ўбачыў дзіця з-за прыпаркаваных аўто. Зараз дзяўчынка з траўмамі ў бальніцы.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае бацькам аб неабходнасці быць максімальна ўважлівымі на дваровых тэрыторыях і пастаянна нагадваць сваім дзецям правілы бяспекі.

Пра тое, якіх правіл неабходна прытрымлівацца не толькі ў дварах, але і побач з ажыўленымі магістралямі, школьнікам нагадваюць падчас урокаў бяспекі. Такія заняткі асабліва важныя пасля канікул. У гульнявой форме дзеці вывучаюць дарожныя знакі, сігналы рэгуліроўшчыкаў, разам з інспектарамі ўдзельнічаюць у пазнавальных віктарынах і конкурсах.

Такія пазнавальныя заняткі ладзяць ва ўсіх школах, урокі бяспекі праводзяць і ў дзіцячых садках для самых маленькіх пешаходаў.