Напярэдадні пад Мінскам адбылося ДТЗ

11 апреля 2018

Аўтамабіль "пежо" ўрэзаўся ў трактар дарожнай службы. Ён быў пазначаны спецыяльнымі знакамі, але вадзіцель не паспеў зрэагаваць. Ад моцнага ўдару легкавушку адкінула. Пасля гэтага з машынай сутыкнуўся грузавік, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку аварыі загінуў вадзіцель трактара. А вадзіцель легкавушкі з траўмамі шпіталізаваны.

Яшчэ адно сур'ёзнае ДТЗ у Жодзіне. Там сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Удар быў настолькі моцным, што аднаго з вадзіцеляў прыйшлося дэблакіраваць ратавальнікам. Мужчына дастаўлены ў бальніцу. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць акалічнасці аварыі.