Пачаліся судовыя разгляды справы аб трагедыі ў стаўбцоўскай школе

19 августа 2019

Сёння пачаліся судовыя разгляды справы аб трагедыі ў стаўбцоўскай школе. Трагедыя здарылася 11 лютага. Паводле звестак следства, 10-класнік з нажом напаў на настаўніка гісторыі і аднаго з вучняў. Яны памёрлі на месцы. Пазней падлетак пагражаў нажом намесніку дырэктара і навучэнцам школы. Пасля хлопец схаваўся, але быў затрыманы. 

Падазронаму прад'яўленыя абвінавачанні ў забойстве дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх намераў, замаху на забойства, а таксама асабліва злосным хуліганстве. Слуханне праходзіць у закрытым рэжыме, паколькі падлетак на момант учынення злачынства не дасягнуў 16-гадовага ўзросту і ў матэрыялах справы змяшчаюцца звесткі пра стан яго здароўя, якія складаюць урачэбную таямніцу.