Пачаліся слуханні па справе ў дачыненні да двух супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі

11 сентября 2017

Больш за 200 эпізодаў хабару. У Мінскам гарадскім судзе пачаліся слуханні па справе ў дачыненні да двух супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі. Аднаго з іх - начальніка аддзела вагагабарытнага кантролю філіяла Транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці - затрымалі c доказамі злачынства яшчэ ў маі мінулага года на трасе М1 падчас перадачы грошай ад прадпрымальніка, машына з грузам якога не адпавядала патрабаванням.

Затрыманага абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод іх бяздзейнасць службовай асобы, перавышэнне службовых паўнамоцтваў і атрыманне хабару паўторна ў асабліва буйным памеры.

Падчас разглядаў стала вядома аб 200 фактах атрымання хабару. Другага ўдзельніка працэсу абвінавачваюць па 5 эпізодах.