Пачаліся слуханні па справе аб смяротнай аварыі пад Белаазёрскам

2 октября 2019

Слуханні па справе аб смяротнай аварыі пад Белаазёрскам сёння пачаліся ў судзе Бярозаўскага раёна. Нагадаем, што ў гэтым ДТЗ загінулі пяць чалавек, сярод якіх трое маленькіх дзяцей. Трагедыя здарылася днём 7 ліпеня. П'яны жыхар Белаазёрска сеў за руль. У гэты момант у салоне знаходзіліся яшчэ 9 чалавек, хтосьці размясціўся нават у багажніку. Па жвіровай дарозе машына ехала з хуткасцю 90 км/г. На павароце вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем. Недарожнік вылецеў у меліярацыйны канал. Пяць чалавек змаглі выбрацца з машыны, якая пачала тануць, астатнія загінулі. Следства высветліла, што ў месцы аварыі быў спуск да вадаёма і стромкі паварот налева, але агароджы і дарожных знакаў там няма. Іх усталяванне ініцыявалі следчыя. Вадзіцеля вінавацяць у парушэнні ПДР п'яным. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.