Сёння пачаліся слуханні па справе былога першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы. Нагадаем, 14 красавіка дзяржслужачага вызвалілі ад пасады ў сувязі з узбуджэннем у дачыненні да яго крымінальнай справы. Сутнасць зводзілася да таго, што Лісіца перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы: адрамантаваў двухузроўневую службовую кватэру за 300 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай, незаконна завалодаў зямлёй памерам амаль 1 гектар у вёсцы Ясковічы (Яскавічы – написание будет зависеть от ударения) Салігорскага раёна. Таксама, паводле звестак следства, абвінавачаны пабудаваў катэдж у водаахоўнай зоне, чым нанёс урон навакольнаму асяроддзю больш чым на 1 мільярд рублёў. Другі асабняк, у вёсцы Тычыны, Фёдар Лісіца пабудаваў за кошт дзяржавы і незаконна прыватызаваў.














