Пачаліся слуханні па справе экс-топ-менеджара Беларусбанка Анатоля Багавіка

8 сентября 2017

У Маскоўскім судзе Мінска пачаліся слуханні па справе экс топ-менеджара Беларусбанка Анатоля Багавіка. Былога выканаўчага дырэктара вінавацяць у "перавышэнні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" і ў "атрыманні хабару". Сёння адбылося першае судовае слуханне, на якім дзяржабвінаваўца і адвакаты хадайнічалі, каб працэс быў закрытым. Аднак, нягледзячы на гэта, суд прыняў рашэнне зрабіць слуханні адкрытымі. Нагадаем, Анатоль Багавік быў затрыманы ў жніўні мінулага года. А прыкладна за месяц да гэтага следства пачалося ў дачыненні былога намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка і начальніка ўпраўлення Мікалая Цырто. Дарэчы, сёння Феміда вынесла вердыкт па гэтай крымінальнай справе. Абвінавачваныя атрымалі 7 з паловай і 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Юрый Шарснёў, дзяржаўны абвінаваўца: "Яны на працягу некалькіх гадоў, шляхам завышэння кошту абсталявання банкаўскага, якое закуплялі, атрымлівалі грашовыя ўзнагароды - хабары, агульная сума якіх склала больш за мільён долараў ЗША. Злачыннымі дзеяннямі нанесена істотная шкода дзяржаўным інтарэсам, у выглядзе падрыву аўтарытэту найбуйнейшага банка краіны, дыскрэдытацыі займаемых пасад".

Адзначым, прыгавор суда цалкам супадае з тымі тэрмінамі, якія для абвінавачваных запытваў пракурор. Адбываць пакаранне падсудныя будуць у калоніях узмоцненага рэжыму. Апроч гэтага Генадзь Гаспадарык і Мікалай Цырто абавязаныя будуць заплаціць дзяржаве больш за мільён незаконна атрыманых рублёў і амаль 60 тысяч рублёў дзяржпошліны.