На вуліцы Даўгабродскай праезную частку не падзялілі самазвал і трамвай

28 февраля 2019

Вадзіцель МАЗа рухаўся ад Партызанскага праспекта ў бок вуліцы Ванеева. Падчас развароту вадзіцель не саступіў дарогу трамваю № 3, які ехаў у зваротным кірунку. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.