На вадасховішчы Лошыца выратавалі хлопчыка, які тануў

11 марта 2015

На вадасховішчы Лошыца пад лёд праваліўся хлопчык. Здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары. Дапамаглі выратаваць дзіця два мужчыны, якія ў гэты час ішлі па беразе. Аднак падчас выратавальнай аперацыі адзін з іх таксама трапіў пад лёд. На шчасце, пасля прыезду ратавальнікаў і яго, і хлопчыка атрымалася выратаваць. З дыягназам “пераахаладжэнне” ў бальніцу хуткай дапамогі трапіў і адзін з ратавальнікаў, і медыкі ўжо адпусцілі яго на амбулаторнае лячэнне па месцы жыхарства.

Хлопчык жа таксама з пераахаладжэннем шпіталізаваны ў 3-ю гарадскую бальніцу. Паводле апошніх звестак, яго стан зараз стабільна цяжкі.