На вуліцы Слабадской здарылася ДТЗ

28 марта 2017

Згубіў сваю паласу і апынуўся на сустрэчнай. На вуліцы Слабадской здарылася ДТЗ. Вадзіцель “мерседэса” збіраўся паварочваць налева на скрыжаванні з вуліцай Громава. Перастроіўся на спецыяльна адведзеную для гэтага паласу, але вадзіцель сустрэчнага “опеля” не заўважыў раздзяляльнай лініі і палічыў гэтую частку дарогі сваёй. Зрэагаваць на такі манеўр “мерседэс” не паспеў. Моцным ударам машыны адкінула ў розныя бакі. Сур'ёзных траўм удзельнікі аварыі не атрымалі. Вадзіцель “опеля” цалкам прызнаў сваю віну.