На вулiцы Арлоўскай у Мінску сутыкнуліся 5 аўтамабіляў

17 декабря 2018

Новая аварыя на Арлоўскай у Мінску. Сёння раніцай сутыкнуліся 5 аўтамабіляў, на некаторы час гэта выклікала заторы ў руху транспарту з боку праспекта Пераможцаў. Пацярпелых няма. Прычынай стала непрытрымліванне вадзіцелямі бяспечнай дыстанцыі.

Нагадаем, на гэтай жа вуліцы дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю. Вадзіцель Jaguar рухаўся па Нававіленскай з боку Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, які ад моцнага ўдару адкінула на светлафор. Два чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу. 69-гадовая жанчына-пасажыр загінула ад траўм. За рулём аўтамабіля Jaguar быў 66-гадовы мужчына. Узбуджана крымінальная справа.

На Мінскай кальцавой дарозе жанчына за рулём Ford не справілася з кіраваннем і вылецела ў кювет. Рухалася яна з боку Даўгінаўскага тракта ў напрамку праспекта Пераможцаў. Пашкоджанні сур'ёзныя толькі ў машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не ўлічыла ўмовы надвор'я. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае праяўляць максімум асцярожнасці.