На вуліцы Несцерава аўтамабіль збіў 10-гадовую дзяўчынку

19 сентября 2017

66-гадовы вадзіцель «Крайслера» рухаўся па першай паласе дарогі, але перад пешаходным пераходам не прапусціў школьніцу, нягледзячы нават на тое што суседні аўтамабіль спыніўся. У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці - лёгкую ЧМТ і пераломы левай рукі. Зараз ёй аказваюць медыцынскую дапамогу.