На вуліцы Кедышкі легкавы аўтамабіль наехаў на дрэва і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ

18 мая 2020
На вуліцы Кедышкі легкавы аўтамабіль спачатку наехаў на дрэва, потым сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ на сустрэчнай паласе, а затым зноў трапіў у дрэва! Вядома, што вадзіцель Toyota рухаўся ў кірунку Філімонава, не справіўся з кіраваннем, што і прывяло да трайнога сутыкнення. Вадзіцель дастаўлены ў бальніцу, на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.