На вуліцы Філімонава сутыкнуліся аўтобус і легкавая машына

20 марта 2020
На вуліцы Філімонава сутыкнуліся аўтобус "Рэно" і легкавая машына "Пежо". Яны рухаліся адзін за адным у напрамку вуліцы Францыска Скарыны. Вадзіцель "Пежо" спыніўся на чырвонае святло  перад рэгуляваным  пешаходным пераходам, вадзіцель аўтобуса, верагодна, не паспеў своечасова зрэагаваць. Ніхто не траўміраваны, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць  вытрымліваць бяспечную дыстанцыю да бліжэйшага аўто.