На вуліцы Ангарскай сутыкнуліся "пежо" і матацыкл

9 июля 2018

Легкавушка на скрыжаванні пры павароце не саступіла дарогу байку. У выніку матацыкліст 1994 года нараджэння вылецеў з сядзення. З траўмамі ён дастаўлены ў бальніцу. Праводзіцца праверка.

Не падзялілі дарогу і два вадзіцелі сёння а чацвёртай гадзіне раніцы. Мікрааўтобус і седан сутыкнуліся на скрыжыванні, і пры гэтым абодва вадзіцелі сцвярджаюць, што рухаліся на зялёны сігнал святлафора. Абышлося без пацярпелых і траўмаў.