На трасе Р2 недалёка ад Стоўбцаў сутыкнуліся трактар і мікрааўтобус

21 сентября 2017
Аварыя здарылася раніцай. Мужчына за рулём «мерседэса» выбраў няправільную хуткасць і не захаваў дыстанцыю, адбылося сутыкненне. Абодва транспартныя сродкі спачатку выехалі на паласу сустрэчнага руху, а затым перакуліліся ў кювет. Пасажыр трактара выпаў з кабіны і трапіў пад прычэп. Выратаваць яго не ўдалося. Вадзіцель “мерседэса” атрымаў траўмы. Зараз ён шпіталізаваны.